У пінскім музеі рыхтуюць экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы
Экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы рыхтуюць у пінскім музеі. Такое рашэнне прыняло яго кіраўніцтва пасля таго, як з пінскай мытні ім перадалі рыцарскі шлем.
Гэты шлем пінскія мытнікі ў пачатку лета знайшлі ў лядоўні вагона-рэстарана ўкраінскага цягніка. Гаспадар шлема не аб’явіўся, таму яго канфіскавалі. Як высветлілі пазней, гэта была ўдалая копія амуніцыі старажытных часоў.
“Канфіскат” натхніў музейнікаў арганізаваць выставу рыцарскай зброі і рыштавання. Тым больш, што ад Пінска ў Грунвальдзе ўдзельнічала цэлая харугва. Дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі акажуць пінскія рыцарскія клубы.