У Пінскім раёне пад цяжарам снегу абрынуўся дах шматкватэрнага дома

Дах шматкватэрнага дома ў пасёлку Гарадзішча Пінскага раёна абрынуўся пад цяжарам снегу. Як адзначае БЕЛТА, у 8-кватэрным двухпавярховым доме 1957 года пабудовы на першым паверсе пражывалі 4 сям'і (11 чалавек). Другі паверх не эксплуатаваўся, і жыхароў яшчэ раней перасялілі ў іншыя дамы.

Пад цяжарам снега часткова абваліўся дах на плошчы 150 кв.м. Жыхары адселеныя да сваякоў.

Дарэчы, за мінулыя суткі дах абрынуўся ў прыватнай жылой хаце 1969 года пабудовы ў Маладзечне. Плошча абвалу склала 30 кв.м. Пацярпелых няма, жыхары хаты (2 чалавекі) часова размешчаныя ў суседзяў.