У Пінскім раёне праводзяць інфармацыйна-прапагандысцкія відэалекторыі

У Пінскім раёне праводзяць інфармацыйна-прапагандысцкія відэалекторыі, паведамляе аддзел ідэалагічнай працы Пінскага райвыканкама. У межах выканання дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ва ўсіх селгаспрадпрыемствах раёна былі праведзены інфармацыйна-прапагандысцкія відэалекторыі “Бяда не прыходзіць адна”, мэтай якіх з’яўляецца прафілактыка алкагалізму, курэння, і павышэнне пажарнай бяспекі. Пад час мерапрыемстваў перад сялянамі выступалі прадстаўнікі міліцыі, МНС, ДАІ і адказвалі на злабадзённыя пытанні.