У Пінску адкопвалі падлеткаў, якіх заваліла ў кар'еры (фота)

Трое падлеткаў гулялі ў кар'еры, капалі тунэль. У выніку, адбыўся абвал, дваіх з іх засыпала. Аднаго хлопца выцягнуў яго сябар, вучань 2-га курса Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў. У меддапамозе ён не меў патрэбы.



Яшчэ аднаго пацярпелага даставалі выратавальнікі. 17-гадовага хлопца шпіталізавалі. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане, паведамляе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by