У Пінску адкрылася выстава Рышарда Капусцінскага (фота)
Выстава сусветна вядомага рэпарцёра і пісьменніка Рышарда Капусцінскага адкрылася ў пінскім музеі Беларускага Палесся. У экспазіцыі прадстаўленыя фатаздымкі “паэта рэпартажу”, якія суправаждаюцца цытатамі з ягоных твораў, што стварае незвычайную атмасферу “прысутнасці” самаго майстра на выставе.
Нагадаем, Капусцінскі нарадзіўся і пражыў да 7 гадоў у Пінску. Праз усё жыццё ён пранёс любоў да свайго горада. Аднак ягонае імя доўгі час было забыта на радзіме і толькі ў сярэдзіне 90-х пінчукі ўсвядомілі, што з’яўляюцца зямлякамі вялікага творцы. З таго часу быў адноўлены дом Капусцінскіх у Пінску, пачалі перакладацца на беларускую мову яго кнігі і вершы.
Рышард Капусцінскі (1932-2007 гг.) 50 гадоў правёў у рэпарцёрскіх падарожжах, быў больш чым у 100 краінах, на уласныя вочы бачыў большасць вялікіх канфліктаў мінулага стагоддзя, яму прысвечаныя 9 дакументальных фільмаў, лаўрэат 50 прафесійных узнагарод, яго кнігі перакладзены на 36 моваў.