У Пінску апазіцыянераў пачалі выклікаць у КДБ
Старшыню пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандра Рамановіча запрасілі на размову ў КДБ. Супрацоўнікі дзяржбяспекі перадалі запрашэнне, калі “выпадкова” сустрэлі Аляксандра ў гарадской краме. Апазіцыянер кажа, што супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна,
паказалі свае пасведчанні і нават прапанавалі выбраць зручны час для
размовы на тэму нядаўняга выбуху ў Мінску.
Супрацоўнікі спецслужбы запэўнілі Аляксандра Рамановіча, што такія сустрэчы будуць праведзеныя з усімі пінскімі актывістамі дэмакратычнага руху.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Супрацоўнікі спецслужбы запэўнілі Аляксандра Рамановіча, што такія сустрэчы будуць праведзеныя з усімі пінскімі актывістамі дэмакратычнага руху.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск