У Пінску другі раз за год расквітнелі каштаны (фота)

Незвычайная прыродная з’ява здарылася ў Пінску. Другі раз за год расквітнелі каштаны. Звычайна, кветкі на гэтых прыгожых дрэвах з’яўляюцца ў траўні. А гэтай восенню, з-за перападаў тэмпературы, каштаны прынялі верасень за вясну.  Таму зараз на галінках каштану разам з кветкамі можна ўбачыць шыпатыя плады.