У Пінску дзверы пад’езда ўдарылі 10-гадовага хлопчыка токам
Школьнік атрымаў моцныя апёкі рук і быў шпіталізаваны.
Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч распавёў агенцтву БелаПАН, што ўсё здарылася днём 1 чэрвеня. Хлопчык катаўся на ролікавых каньках каля дома сваіх бабулі і дзядулі. Калі пад'ехаў да пад'езда і адной рукой ўзяўся за газавую трубу, а другой дакрануўся да металічных дзвярэй з дамафонам, яго ўдарыла токам.
Малога адвезлі ў пінскую бальніцу з дыягназам тэрмічныя апёкі кісцей рук. Пагрозы жыццю няма. Але яшчэ некалькі дзён хлопчык будзе знаходзіцца ў стацыянары пад наглядам лекараў.
Прычыны гэтага незвычайнага здарэння пакуль невядомыя.