У Пінску хворыя на анкалогію туляцца ў будынку 1917 года
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абяцаў дапамагчы мадэрнізаваць анкалагічны дыспансэр у Пінску, паведамляе тэлеканал “Вараг”. У час свайго візіту ў райцэнтр, кіраўнік вобласці наведаў гэтую медычную ўстанову. Дарэчы, гэта адзіная ў горадзе лякарня, якую не ахапіла праграма мадэрнізацыі. Будынак дыспансэра ўзведзены ў 1917 годзе і патрабуе неадкладнага капітальнага рамонту. Зараз тут знаходзіцца 130 ложкаў, а ў палатах лякарні вымушаны месціцца па 6-8 хворых на анкалогію людзей.