У Пінску ліквідаваны падпольны міні-завод

Падпольны міні-завод па вырабу зброі ліквідаваны ў Пінску. Мясцовы майстар назапасіў у тайніку пісталет-кулямёт, абрэз стрэльбы, некалькі газавых пісталетаў, гранату, дэтанатары, глушыцелі, пісталетныя і кулямётныя патроны, у тым ліку і самаробнай вытворчасці.  Знойдзеныя схемы і інструмент, які выкарыстоўваў пінчук.

Падчас ператрусу ў рукі аператыўнікаў патрапілі падробленыя долары, пячаткі і штампы, а таксама беларускі, расійскі і казахстанскі пашпарты, паведамляе газета СБ.