У Пінску можна пабрацца шлюбам у гарадскім драматычным тэатры

Пінскія ўлады далі дазвол на рэгістрацыю шлюбаў у Палескім драматычным тэатры.
Будынак ХІХ стагоддзя быў адрэстаўраваны летась да дня горада і атрымаўся вельмі прыгожым.  Мясцовыя акторы паставілі тэатралізаванае прадстаўленне шлюбнай цырымоніі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

"Кошт урачыстай рэгістрацыі ў драмтэатры будзе каштаваць 90 тысяч рублёў, а ў гарадскім ЗАГСе - 17900 рублёў. Аднак, нягледзячы на такую розніцу ў коштах жадаючых пабрацца шлюбам у новым месцы вельмі шмат. Ужо сёння ёсць чарга на тры месяцы наперад. Таму дырэкцыя тэатра распрацавала графік шлюбных мерапрыемстваў да канца 2008 года".