У Пінску на дарогу зваліўся вежавы кран, ніхто не пацярпеў
Вежавы кран упаў на дарогу ў Пінску на вуліцы Брэсцкай, адной з самых ажыўленых аўтатрасаў горада. Гэта адбылося з-за няўдалага манёўра кіроўцы падчас перавозкі
пад’ёмніка да новай будаўнічай пляцоўкі. У выніку, рух аўтатранспарту
па вуліцы быў абмежаваны. Толькі праз чатыры гадзіны кран удалося
прыбраць з дарогі. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск