У Пінску найлепшых дружыннікаў узнагародзілі флікерамі

Пінскі гарадскі аддзел міліцыі супольна з прадстаўнікамі Белдзяржстраху вырашыў адзначыць працу валанцёраў-дружыннікаў, якія працуюць на пінскім прадпрыемстве “Днепрабужскі водны шлях”. Гэтыя дружыннікі найбольш актыўна дапамагалі міліцыянтам патруляваць горад.  На ўрачыстым сходзе валанцёрам раздалі флікеры з сімболікай Белдзяржстраху. А начальнік дабраахвотных дружыны прадпрыемства атрымаў грашовую прэмію - "за актыўную супрацу з міліцыяй".

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск