У Пінску не чакалі вынікаў праверкі расіянамі, а зачынілі малаказавод

Гарадскі малаказавод, які абслугоўваў Пінскі рэгіён, зачынілі на рэканструкцыю. Кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла папярэдзіць вынікі праверкі расійскіх служб сельгаснагляду, якія ўлады Расіі выкарыстоўваюць для абароны свайго прадуктовага рынку. А менавіта да ўсходняга суседа адгружаецца да 70 % пінскай прадукцыі. Каб уратаваць прадпрыемства, 60% акцый малаказавода прадалі інвестару, і новы гаспадар пачаў мадэрнізаваць вытворчасць па сучасных стандартах. Ён абяцае, што праз 6 месяцаў малаказавод пачне выпускаць малочныя вырабы "еўрапейскай якасці".