У Пінску не ўладкоўваюць на працу без адбіткаў пальцаў

Цікавая працэдура ўведзена ў Пінску. Каб атрымаць даведку з ваенкамата пры паступленні на працу, пінчукі прызыўнога ўзросту павінны здаць адбіткі пальцаў.
Калі яны адмаўляюцца гэта рабіць, даведка ім не выдаецца. Як вынік, на працу іх не бяруць. Пальчыкі можна “адкатаць” проста ў ваенкамаце — для гэтага там дзяжурыць адмысловец з міліцыі.