У Пінску пабудавалі два энэргазберагальныя дамы

Два эксперыментальныя дзевяціпавярховікі, зробленыя па адмысловых энэргазберагальных тэхналогіях, узведзеныя ў Пінску. Будаўнікі адзначаюць, што ў Беларусі гэта першыя жылыя дамы, пабудаваныя па новым праекце. Энэргазберагальны эфект дасягаецца за кошт удасканалення сістэмы вентыляцыі і новых матэрыялаў для ўцяплення сцен і шклопакетаў. Пасля ўводу новых дамоў у эксплуатацыю спецыялісты два гады будуць назіраць за эфектыўнасцю новых тэхналогій.