У Пінску пачаліся зборы нацыянальнай каманды Беларусі па матаболе (фота)
Апошнія зборы нацыянальнай каманды Беларусі перад матабольным чэмпіянатам Еўропы пачаліся ў Пінску.
У галоўную каманду краіны запрошаныя прадстаўнікі клубаў “Аўтамабіліст” і “Юнацтва” (Пінск), МК “Лунінец”, “Зара” (Мінск), “Азот” (Гродна). На еўрапейскае спаборніцтва будуць заяўленыя 10 найлепшых матабалістаў.
Чэмпіянат Еўропы па матаболе пройдзе ў ліпені ў Пінску. Цэлы год пінскі стадыён ДТСААФ рыхтавалі да гэтых спаборніцтваў. З-за гэтага пінскія каманды гулялі свае сустрэчы ў Лунінцы. На стадыёне паставілі новыя крэслы, электроннае табло, дзеля бяспекі ўсталявалі відэакамеры і металашукальнікі. І самае галоўнае - заасфальтавалі поле, якое раней было з гаравым пакрыццём.