У Пінску праваслаўныя святары асвячаюць перакрыжаванні вуліц
Пасля чарговай аварыі з удзелам падлеткаў ДАІ горада Пінска вырашыла нетрадыцыйна падыйсці да папярэджання аварыйнасці. Кіраўніцтва гарадской аўтаінспекцыі звярнулася да праваслаўнай епархіі з прапановай асвяціць праблемныя ўчасткі аўтадарог. Царкоўныя ўлады пагадзіліся, першае аварыйнанебяспечнае месца ўжо асвечана праваслаўным святаром. Гэтую працэдуру чакае яшчэ прынамсі тры скрыжаванні. Цікава, што да прадстаўнікоў іншых рэлігійных канфесіяў міліцыянты не звярталіся.