У Пінску пяты месяц шукаюць зніклую 16-цігадовую дзяўчыну

Ужо пяты месяц у Пінску шукаюць першакурсніцу адной з мясцовых вучэльняў Аліну Гуськову. У верасні летась пасля заняткаў яна не вернулася дадому. Новыя звесткі расследавання знікнення дзяўчыны даведаўся наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

“За гэты час мясцовыя міліцыянты адпрацоўвалі розныя версіі. З дапамогай памежнікаў, кінолагаў, авіяцыі вяліся актыўныя пошукі дзяўчыны ў лясных масівах, закінутых пабудовах, у вёсках Пінскага раёну. Аднак гэтыя мерапрыемствы не прынеслі выніку.

Цяпер Аліна Гуськова абвешчана ў рэспубліканскі вышук. З-за таго, што гэта адзіны выпадак у краіне, калі зніклую студэнтку шукаюць так доўга, да пошуку дзяўчыны далучыліся мінскія спецыялісты”.