У Пінску раўнівая кабета падпаліла дзверы каханка
500 тысячаў рублёў матэрыяльнай шкоды нанесла пінчанка свайму каханку. Выпадкам прачнуўшыся пасля буйнай вечарынкі, пінчук убачыў, што дзверы заняліся агнём. Ён пагасіў пажар і па настойлівым патрабаванні суседзяў выклікаў міліцыю. Аператыўнікі хутка высветлілі, што падпал зрабіла партнёрка пацярпелага, якая выкрыла яго нявернасць. “Пагарэлец” патрабуе ад кабеты паставіць новыя дзверы.