У Пінску старую брукаванку залілі асфальтам (Фота)
Летась пры рэканструкцыі галоўнай плошчы Пінска мясцовыя ўлады вырашылі зрабіць участак дарогі са старой брукаванкі.
Яе знайшлі пад асфальтам старой плошчы. Гэта, так званая “пінская костка” — шасцівугольныя бетонныя блокі, якія ў канцы 1930-х палякі выкарыстоўвалі для будаўніцтва дарог.
Атрымаўся ладны дарожны кавалак з нетыповым пакрыццём. Праз год некаторыя косткі праселі. І, каб не мець клопату, мясцовыя дарожныя службы зрабілі “ямачны рамонт”. Цяпер у Пінску новая адметнасць – дарога ў стылі 1930-х гадоў мінулага стагоддзя ў плямах асфальту.