У Пінску старыя будынкі рэстаўруюць, схаваўшы за стэндамі (фота)

Старыя будынкі ў гістарычнай частцы Пінска пры рэстаўрацыі “аббіваюць” стэндам з выявамі старога горада.
Такім чынам гарадскія ўлады даюць гістарычныя веды гараджанам аб старым месце. І адначасова дасягаюць іншай мэты — за стэндам не бачна будаўнічых працаў.