У Пінску свой першы пікет выставілі паплечнікі Уладзіміра Някляева
Пінскія сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева выставілі першы пікет па збору подпісаў за свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Варта адзначыць, што ў Пінску аснову каманды паэта-кандыдата складаюць сябры партыі “Справядлівы свет”. Нягледзячы на тое, што спадар Някляеў ужо мае неабходную колькасць подпісаў, ягоная ініцыятыўная група буде выстаўляць пікеты.