У Пінску толькі 6% індывідуальных прадпрымальнікаў перарэгістраваліся ў ПУП
На 1 сакавіка, толькі 190 пінскіх індывідуальных прадпрымальнікаў скарысталіся прапановай дзяржавы і на льготных умовах перарэгістраваліся ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Усяго ў Пінску зарэгістравана каля 3 тысяч ІП. ПУПамі, як правіла, сталі больш заможныя прыватнікі, якія займаюцца вытворчасцю, ці валодаюць некалькімі вялікімі крамамі. Астатнія рэгіструюць ІП на сваіх наймітаў альбо спрабуюць прадаць свае гандлёвыя шапікі.
У мясцовай падатковай інспекцыі не раяць станавіцца індывідуальным прадпрымальнікам, бо кажуць, што з новага года зменяцца умовы, і працаваць будзе не выгадна.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск