У Пінску ў клубе гульнявых аўтаматаў абрабавалі азартнага цясляра

У пінскую міліцыю звярнуўся пінчук, які працуе цясляром на адным з мясцовых прадпрыемстваў. У сваёй заяве рабочы ўказаў, што ў яго нехта скраў 5 мільёнаў рублёў і банкаўскую картку. Адбылося гэта ў клубе гульнявых аўтаматаў, дзе небарака адпачываў у гэты дзень на працягу амаль 9 гадзін (з 8 ранку да 5-й вечара). Пінскія міліцыянты даволі хутка выявілі злодзея, аднак знайшлі ў яго толькі частку скрадзенага.