У Пінску ў лякарню з атручаннем трапілі каля 90 дзяцей і 3 выхавацелі
У пінскім дзіцячым садку №29 шпіталізаваныя 86 дзяцей і 3 выхавацелі. Ва ўсіх іх выяўленая кішэчная інфекцыя. Яшчэ 5 дзяцей лечацца амбулаторна. З гэтай нагоды у пінскай пракуратуры пачалі крымінальную справу па факце масавага атручвання дзяцей і супрацоўнікаў 29-га дзіцячага садка Пінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла пракурор Пінску Святлана Масла.
Масла: "Ёсць ужо шэраг парушэнняў, якія выявіла санітарная служба. Чакаем вынікі лабараторных даследаванняў. Калі яны паступяць - будзем рабіць нейкія высновы. На харчблоку дапушчаны шэраг парушэнняў, у тым ліку парушаная тэхналогія прыгатавання ежы".
Скаргаў ад бацькоў у пракуратуру не паступала. Але, як кажа пракурор, гэта таму, што яны зараз займаюцца дзецьмі. Стан амаль усіх дзяцей ацэньваецца як сярэдні. Яны забяспечаныя неабходнымі медыкаментамі. Некаторых ужо збіраюцца выпісваць.
Таксама створаная камісія, якую ўзначальвае галоўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці.