У Пінску усталююць помнік на месцы былых яўрэйскіх могілак

Дзякуючы настойлівасці СМІ і прадстаўнікоў яўрэйскай грамады Пінска, мясцовыя ўлады пагадзіліся усталяваць памятны знак на месцы былых яўрэйскіх могілак. Акрамя того, у будучым усе працы на месцы гэтых могілак будуць узгадняцца з кіраўнікамі пінскай яўрэйскай арганізацыі. Нагадаем, у ліпені, пры рамонце камунікацый сярэдняй школы №12, былі знойдзены чалавечыя астанкі. Хаця ўсе ў горадзе ведаюць, што школа пабудавана на месцы могілак, ніхто не парупіўся паведаміць аб земляных працах пінскім яўрэям. Доўгі час косткі проста валяліся, бо рабочыя не ведалі, што з імі рабіць. Пазней яўрэі наладзілі дзяжурства на месцы раскопак і збіралі астанкі, каб іх дастойна перазахаваць.