У Пінску затрымалі гандляроў зброяй

Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Пінску двух грамадзян Беларусі, якія спрабавалі прадаць пісталет з патронамі.
Падрабязнасці затрымання не раскрываюцца, вядома толькі, што ў аперацыі ўдзельнічалі памежнікі пінскага памежнага атраду. На затрыманых распачата крымінальная справа, максімальнае пакаранне па якой да 5 год пазбаўлення волі.