У Пінску збіралі грошы для асецінаў, бо "грузінам дапамогуць амерыканцы"

Больш за 20 школаў пінскага раёна прынялі ўдзел у акцыі “Дапамажы дзецям Паўднёвай Асеціі”, якую ладзіў раённы Чырвоны крыж.  Падчас акцыі шкаляры і іх настаўнікі збіралі вопратку, абутак, школьную "канцылярыю" для пацярпелых асецін. У некаторых школах проста збіралі грошы. Напрыклад, вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы сабралі больш за 400 тысяч рублёў.

Асобныя ўдзельнікі акцыі пыталіся, чаму дапамагу аказваюць толькі аднаму боку канфлікту, бо пацярпелі і грузінскія дзеці. Арганізатары мерапрыемства казалі, што грузінам дапамагаюць амерыканцы.