У Пінску збіраюцца пабудаваць аўтамабільны пераезд праз чыгунку
300 мільёнаў рублёў з дзяржаўнага бюджэту выдаткавана на пабудову аўтамабільнага пераезду праз чыгунку ў Пінску. Ужо замоўлены праект пераезду. Чыгунка, якая падзяляе Пінск на дзве часткі, стварае значныя праблемы для аўтатранспарту. Некалькі разоў на дзень, пасля праходу цягнікоў, перад чыгуначнымі пераездамі ўтвараюцца даволі вялікія “коркі” з аўтамабіляў.