У Пінску злоўленая група фальшываманетчыкаў
Праваахоўныя органы Пінска знайшлі фальшываманетчыкаў. У міліцыю звярнуліся тры пенсіянеркі, з якімі невядомыя расплаціліся за набытую гародніну фальшывымі беларускімі купюрамі - вартасцю 10 і 20 тысяч рублёў.
Усе яны былі пазначаныя 2000 годам выпуску. Пакупнікоў удалося адшукаць. Імі былі 35-гадовы рабочы індывідуальнага прадпрымальніка і 37-гадовы беспрацоўны, які раней быў асуджаны за крадзяжы. Яны паведамілі, што купюры для рэалізацыі ім даваў 40-гадовы пінчук. Высветлілася, што грошы ён друкаваў спосабам афсетнага друку. У яго канфіскавалі кампутар і друкарку.
БелаПАН