У Пінску зрабілі фатэлі для патрыярха Кірылы (фота)

Маскоўская праваслаўная епархія звярнулася ў расійскае прадстаўніцтва холдынгу “Пінскдрэў” з прапановай падабраць мяккую мэблю для кабінету кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы. Пінчукі абсталявалі кабінет патрыярха Кірылы наборам мяккай мэблі пад назвай “Еўропа”. Праз пэўны час задаволены патрыярх звярнуўся да пінчукоў з асабістай просьбай. Уладыка прасіў перацягнуць абіўку на ягоным улюбёным фатэлі італьянскай работы. Пінскія майстры выканалі і гэты незвычайны заказ.







Удзячны святар за дасканалую працу падараваў майстрам цудатворны абраз Казанскай Маці Божай, інкрустраваны каштоўнымі камянямі.


Фота: Пінскдрэў