У Пінску з’явіліся першыя пальмы (фота)

Пінчукі, якім надакучыў сухі урбаністычны ландшафт, спрабуюць свае сілы ў дваравой архітэктуры. Жыхары адной з пінскіх шматпавярховых панэляк, што на ўскрайку горада, вырашылі змяніць стандартны выгляд свайго двара.  Крыху ініцыятывы, фантазіі і некалькі гадзінаў вольнага часу, і гэты дом ўжо не пераблытаеш з іншымі. Дарэчы, асноўным матар’ялам гэтай дваравой архітэктуры сталі звычайныя пластыкавыя пляшкі. Асабліва дзіўна ў сталіцы Палесся выглядаюць пальмы, якія здалёк падобныя на сапраўдныя.