У плэй-офф ЧЕ па футболе беларуская “маладзёжка” згуляе з туркамі

Зборная Турцыі стала суперніцай беларускіх футбалістаў у плэй-офф адборачнага турніру моладзевага чэмпіянату Еўропы.
Першы матч адбудзецца 10 або 11 кастрычніка ў Турцыі, у адказ — 14 або 15 кастрычніка ў Беларусі. У адборачным турніры турэцкая каманда ў сваёй групе заняла першае месца, а наша каманда, фінішаваўшы другой, увайшла ў квартэт каманд, якія па лепшых паказчыках атрымалі пуцёўкі ў плэй-офф.

Фінальны турнір пройдзе з 15 па 29 чэрвеня 2009 года ў Швецыі з удзелам сямі пераможцаў плэй-офф і гаспадароў спаборніцтваў.

БелаПАН