У Полацку пройдзе канферэнцыя праекта Еўрасаюза па развіцці энергетыкі
18—19 студзеня ў Полацку пройдзе міжнародная стартавая канферэнцыя праекта Еўрасаюза "SURE: Устойлівае развіццё энергетыкі ў гарадах рэгіёну Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства — на шляху да "Пакта мэраў",- паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў мясцовы праектны асістэнт Іван Шчадранок, мэта праекта, разлічанага да 2012 года, — садзейнічаць у далучэнні да еўрапейскага "Пакта мэраў" двух гарадоў: Полацка (Беларусь) і Сале (Марока). У межах "Пакта мэраў" гарадам прадугледжваецца ўзяць на сябе абавязацельствы па рэалізацыі стратэгіі ЕС^ скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20%, павялічыць долю выкарыстання альтэрнатыўных крыніцаў энергіі да 20% і павысіць энергаэфектыўнасць на 20%. Узамен гарады атрымліваюць магчымасць рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па энергазберажэнні і развіцці альтэрнатыўных крыніцаў энергіі. Бюджэт праекта складае каля 620 тысяч еўра.
Дагэтуль у пагадненні не браў удзел ні адзін беларускі горад.
Як паведаміў Шчадранок, мэта канферэнцыі — прэзентаваць новы праект і пачаць абмяркоўваць магчымасці энергетычнага развіцця Полацка. У форуме возьмуць удзел рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады Беларусі, Марока, Германіі і Іспаніі. На канферэнцыя таксама будуць прадстаўленыя зацікаўленыя беларускія міністэрствы і ведамствы, прадстаўніцтвы Еўрасаюза ў Беларусі, а таксама ўстановы, арганізацыі і эксперты, якія працуюць у сферы энергетыкі.