У Полацку за культуру будзе “адказваць” матушка з мясцовай епархіі
На месца кіраўніка аддзела культуры Полацкага гарвыканкама прызначаная матушка Інна Шахновіч з аддзела асветы Полацкай епархіі. Арганізатары мясцовых шоу, фестываляў і канцэртаў засцерагаюцца, што цяпер дазвол на правядзенне мерапрыемстваў атрымаць будзе яшчэ складаней. Паміж полацкімі канцэртовымі прамоўтэрамі і прадстаўнікамі праваслаўнай царквы ўжо ёсць канфлікт. Два гады таму з ініцыятывы апошніх быў закрыты адзін з першых беларускіх фэстаў "Рок-Кола".
На апошніх выходных у Полацку адбыўся фэст “LIVEinROCK”. Мерапрыемства ўдалося “адстаяць” толькі праз ўмяшальніцтва аднаго з кіраўнікоў горада. Дагэтуль з праблемамі пры атрыманні дазвола сутыкнуліся арганізатары фэсту ўсходняга танца, паведамляе сайт "Аб'яднаныя грамадзянскія сілы".