У Полацку збіраюць подпісы за знос помнікаў Леніну

Подпісы за знос помнікаў Леніну пачалі збіраць у Полацку. За дэмантаж двух помнікаў сабрана ўжо больш за 100 подпісаў. Ініцыятыва належаць новаўтворанай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".  Ініцыятары не патрабуюць ліквідацыі помнікаў, бо, напрыклад, адзін з іх — аўтарства вядомага скульптара Андрэя Бембеля. Але яны лічаць, што помнікі павінны знікнуць з вуліцаў Полацка і стаяць у якім-небудзь музеі — гістарычным або савецкай акупацыі.

Як паведамляе БелаПАН, 22 красавіка, у дзень нараджэння Ўладзіміра Ўльянава (Леніна), плануецца правесці пікет "Полацк без Леніна" і перадаць сабраныя подпісы старшыні Полацкага гарвыканкама Ўладзіміру Тачылу.