У Польшчы абвясцілі конкурс вершаў пра Качыньскага і Камароўскага (+ тэксты)

Перадвыбарчая агітацыя ў Польшчы цяпер існуе і ў рыфмаванай форме. Бясплатная газета “Метро” нават абвясціла конкурс на лепшы вершык пра кандыдатаў у прэзідэнты ― Браніслава Камароўскага ды Яраслава Качыньскага. Паўдзельнічаць у конкурсе можа далёка не кожны твор, а толькі двухрадковыя вершы, якія пачынаюцца са слоў лепш ці лепей, або каб, калі і ці. Сярод дасланых рыфмаў найбольш цікавыя выглядаюць прыкладна так:

“Каб была ў Польшчы слава,
Галасуй на Яраслава!”


“Лепш замовіць Цірамісу,
Чым абраць прэзідэнта з PiS-у”.
(PiS гэта партыя Яраслава Качыньскага - Еўрарадыё)

“Лепш 5 год не бачыць сонейка
Чым глядзець на морду Бронэка”.
(Бронэк – скарочанае ад імя Браніслаў - Еўрарадыё)

“Лепей вырву сабе валаскі,
Чым выйграе Камароўскі”.


Дарэчы, такую вершаваную форму выдумала нобелеўская лаўрэатка паэтка Віслава Шымборская. А яе сакратар, прыхільнік Браніслава Камароўскага, і напісаў першы агітацыйны вершык у сёлетняй кампаніі.