У Польшчы разбіўся аўтобус з турыстамі, кіроўцамі былі беларусы
У Польшчы ў раёне горада Познань учора разбіўся беларускі аўтобус з расійскімі турыстамі. Паводле апошніх дадзеных, параненыя 23 пасажыры-грамадзяніны Расіі.
Турысты ехалі ў Францыю, у Ніццу. Да Брэста яны дабіраліся на цягніку,
дзе пераселі ў беларускі аўтобус.
Паводле невядомых пакуль прычынаў, аўтобус, кіроўцамі якога былі два беларусы, на прамым участку аўтастрады сышоў управа, прабіў агароджу і перакуліўся набок.
Польская паліцыя прыняла рашэнне накіраваць у шпіталь усіх турыстаў і кіроўцаў. Зараз яны ўжо прайшлі медыцынскае абследаванне.
РИА “Новости”