У Польшчы, у 280 км ад беларускай мяжы, выяўленыя ачагі птушынага грыпу
Птушыны грып выяўлены на дзвюх фермах недалёка ад польскага горада Плоцк. Гэта каля 280 кіламетраў ад беларускай мяжы. Заражаная тэрыторыя кантралюецца ветэрынарнымі службамі, ідуць пошукі
мяса з фермаў, якое магло патрапіць у гандлёвую сетку. Польскія
спецыялісты кажуць, што гаворка ідзе пра самы небяспечны вірус
птушынага грыпу – Н5 N1, якім, праўдападобна, можа заразіцца і чалавек.
Нагадаем, наша краіна застаецца адной з нямногіх у Еўропе, дзе пакуль не зафіксавана ніводнага выпадку небяспечнай хваробы.
Наша ніва
Нагадаем, наша краіна застаецца адной з нямногіх у Еўропе, дзе пакуль не зафіксавана ніводнага выпадку небяспечнай хваробы.
Наша ніва