У польскіх спецслужбах выкрылі беларускага шпіёна
Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы паведаміла, што адзін з яго службоўцаў працаваў для беларускай разведкі. Пра гэта піша "Gazeta Wyborcza".
Інфармацыя пра шпіёна знаходзілася ў штогадовым дакладзе Агенцтва, які трапіў да сеймавай камісіі па спецслужбах. У дакладзе паведамляецца, што суд над шпіёнам пачаўся ў Беластоку. Беларускага разведчыка затрымалі ў лютым 2008 года. Паводле звестак "Gazety Wyborczej", гаворка ідзе пра Роберта Р., які амаль да самага затрымання працаваў ў беластоцкім аддзеле ABW.
Затое вядомае імя беларускі Вольгі Саламянюк, якая была ў Польшчы шпіёнскім кантактам затрыманага. Цяпер яна абвешчаная ў вышук. Кабета некалькі гадоў кіравала фірмай у Беластоку, пасля затрымання Роберта Р. яна знікла. Журналісты "Gazety Wyborczej" знайшлі яе анкету на аўстрыйскім сайце знаёмстваў, дзе яна паведамляла, што шукае мужа.