У прамысловай зоне Гродна сышоў з рэек грузавы цягнік
Здарэнне адбылося раніцай 20 сакавіка на тупіковым пуці станцыі Ласосна.
Лакаматыў рабіў манеўры па фармаванню цягніка. У гэты момант і сышлі з рэек тры (з 39-ці) пустыя чыгуначныя платформы для перавозкі жалезабетонных панэляў. У выніку аварыі яны не перакуліліся і не былі пашкоджаныя, а цягнік неўзабаве затармазіў у "падушцы" з пяску. Ніхто з людзей не пацярпеў, не атрымалі пашкоджанні і будынкі складоў каля чыгункі, паведамляе БЕЛТА.
На месцы праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя працы. Мяркуецца, што прычынай аварыі стаў наезд лакаматыва на тупіковую прызму, паколькі не было радыёсувязі.
Здымак з архіву Еўрарадыё