У праваслаўных храмах сёння пройдуць набажэнствы ў гонар Раства Хрыстова
Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Раства Хрыстова 7 студзеня. Святочныя набажэнствы з нагоды ўрачыстасці пачнуцца сёння ўвечары і пройдуць ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
Цеснае перапляценне старажытных народных і царкоўных традыцый вызначыла час пачатку Каляд і час іх завяршэння. Пачаткам лічаць Нараджэнне Хрыстовае, а заканчваюцца святы Вадохрышчам. Так што з сённяшняга дня да 19 студзеня ўсе вечары лічацца святымі.