У Пружанах народныя кантралёры “абясшкодзілі” начную краму

Начную краму “ля Каштана” ў Пружанах абмежавалі ў часе працы высілкамі актывістаў грамадзянскай кампаніі “Народны кантроль”. Яны абгрунтоўвалі сваё патрабаванне тым, што гандлёвая кропка прыносіла шмат клопатаў і праваахоўнікам, і мясцовым жыхарам. Цяпер крама будзе адчынена толькі да 23-х гадзінаў.
Каардынатар руху "За Свабоду” ў Пружанскім раёне Ўладзімір Радзівончык сказаў Еўрарадыё, што гэтае рашэнне далося ўладам цяжка, бо крама давала істотны прыбытак у гарадскую казну. Каб прыняць патрэбнае жыхарам прылеглага мікрараёна рашэнне, камісія райвыканкама збіралася два разы.