У Пружанах работнікам выдаюць шалупінне ад крэветак

На "Трансаэкспрэсе" — заводзе перапрацоўкі морапрадуктаў у Пружанах — увялі больш жорсткія ўмовы для кантрактнікаў. Паводле дамовы, рабочы павінен выпрадукаваць 100 кг ачышчанай крэветкі, каб зарабіць 100 тысяч рублёў. На прадпрыемстве нізкія заробкі — ад 100 да 400 тыс. Затое супрацоўнікі могуць бясплатна браць краветкавае шалупінне на ўгнаенне.

Летась прадпрыемству забаранілі прадаваць шалупіннне, і прадпрыемства спынілася з-за загружанасці ўгнаеннем. Цяпер яго раздаюць рабочым.