У Пружанскім раёне пенсіянерка загінула, выпальваючы траву
Гэта першы інцыдэнт з несанкцыянаваным выпальваннем сухой расліннасці, які скончыўся гібеллю чалавека.
76-гадовая пенсіянерка загінула, выпальваючы траву. Яе абгарэлы труп знайшлі каля могілак у вёсцы Шчытна Пружанскага раёна. Побач былі сляды выпаленай расліннасці на плошчы прыкладна 0,01 га. Прычына гібелі жанчыны ўдакладняецца. Пажарных на месца здарэння не выклікалі, інфармуе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
На мінулым тыдні 80-гадовая пенсіянерка з Талачынскага раёна моцна абгарэла, выпальваючы траву ля свайго дома. З апёкамі 1-2 ступені 85% цела жанчыну даставілі ў лякарню. Яшчэ некалькі чалавек пацярпела з той самай прычыны на пазамінулым тыдні.