У пяці беларусаў у Маскоўскай вобласці забралі мільён "пірацкіх" дыскаў

Больш за мільён "пірацкіх" DVD-дыскаў і каля 2 мільёнаў адзінак паліграфічнай прадукцыі канфіскавалі супрацоўнікі Дэпартамента эканамічнай бяспекі МУС Расіі ў пяці грамадзян Беларусі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці.
Падчас рэйду на тэрыторыі прамысловай зоны Пушкінскага раёна праваахоўнікі натрапілі на "беларускі" склад. Каб патрапіць у яго, ім давялося выкарыстоўваць "спецыяльныя тэхнічныя сродкі". Беларусы, аднак, паспелі выйсці з памяшкання праз спецыяльна адсталяваны "чорны ход", але патрапілі ў засаду і былі затрыманыя.

Як паведамляе РТР, паводле папярэдніх ацэнак, страты, нанесеныя дзейнасцю беларускай групы праваўладальнікам, ацэньваецца ў 4 мільёны долараў.