У пятніцу і суботу ў зоне асетына-грузінскага канфлікту быў абстрэл
У пятніцу ўвечары грузінскі бок абстраляў сталіцу Паўднёвай Асетыі Цхінвалі, у суботу раніцай страляніна аднавілася, цьвердзяць асетынскія ўлады і расійскія вайскоўцы. Паводле прадстаўніка расійскага войска ў Асетыі Ўладзіміра Іванова, перастрэлка ішла "паміж паўднёва-заходняй ускраінай Цхінвалі і грузінскім сялом Зэма-Ніказі". Выкарыстоўвалася "зброя рознага калібру і гранатамёты".
Прадстаўнікі камітэту па інфармацыі і друку непрызнанай рэспублікі дадалі, што агонь вёўся па жылых кварталах горада, не толькі з боку Ніказі, але і сяла Эргнэці. Апрача сталіцы Паўднёвай Асетыі пацярпела сяло Сатыкар. Некалькі жылых будынкаў атрымалі пашкоджанні. У выніку абстрэлу загінулі 6 чалавек, 12 параненыя. Асетынскі бок адкрыў агонь у адказ. Грузінскі бок абвінавачванне ў нападзе адпрэчыў. Начальнік Аналітычнага дэпартамента МУС Грузіі Шота Уціяшвілі заявіў, што Паўднёвая Асеція першай адкрыла агонь: "Аднавіўся інтэнсіўны абстрэл усіх грузінскіх блок-пастоў міністэрства ўнутраных спраў Грузіі ў Цхінвальскім рэгіёне. Стралялі і цяпер страляюць па пастах грузінскіх паліцыянтаў у сёлах Ніказі, Эргнэці і іншых месцах, дзе стаяць нашы паліцыянты. Мы адкрылі інтэнсіўны агонь у адказ".
Рэха Масквы