У Рагачоўскім раёне 84-гадовы пенсіянер падстрэліў рабаўніка
У Рагачоўскім раёне пенсіянер 1924 года нараджэння параніў са стрэльбы зламысніка, які спрабаваў яго абрабаваць. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, вечарам 31 ліпеня 28-гадовы рабаўнік, узламаўшы дзверы, трапіў у дом пенсіянера.
Пад пагрозай прымянення фізічнага гвалту зламыснік запатрабаваў у старога грошы. Пенсіянер узяў зарэгістраваную стрэльбу "ІЖ-17" і, абараняючыся, выпадкова стрэліў рабаўніку па нагах. Малады чалавек уцёк, але пазней звярнуўся ў лякарню з агнястрэльным раненнем.
У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за спробу абрабавання.
БелаПАН