У Рагачоўскім раёне на двух чалавек упала пліта, яны цудам засталіся жывыя
Пліта вагой паўтоны ўпала на двух чалавек у Рагачоўскім раёне. Здарэнне адбылося ў вёсцы Стары Доўск. Неспадзявана там разбурыўся будынак старой кацельнай. Паведамляецца, што муж і жонка разбіралі сцяну на цэглу. Пасля
чарговага ўдару кувалдай будынак разваліўся, а пліты ўпалі на галовы
вяскоўцаў. Тыя цудам засталіся жывыя.
Жанчына сур'ёзна не пацярпела, а мужчына ў цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу. Каб дастаць людзей з-пад пліты, выратавальнікам давялося выкарыстоўваць спецтэхніку.
Мясцовыя жыхары кажуць, што цэгла здабываецца не для ўласных гаспадарак, а на продаж. Мінімальны кошт за адну цагліну - 100 рублёў, інфармуе тэлеканал ОНТ.